![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Kyiv_province_physical_map.svg/langbe-640px-Kyiv_province_physical_map.svg.png&w=640&q=50)
Ражава (ручай)
ручай у Палескім раёне Кіеўскай вобласці Украіны і Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ража́ва[1][3][2], Ржавец (укр.: Рожава, Ржавець) — ручай у Палескім раёне Кіеўскай вобласці Украіны і Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Жалонь (басейн Прыпяці).
Хуткія факты Ражава, Характарыстыка ...
Ражава | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 99 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на паўночны ўсход ад былой вёскі Дэнысавычы |
• Каардынаты | 51°27′22″ пн. ш. 29°41′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Жалонь |
• Месцазнаходжанне | за 1 км ад былой вёскі Ражава |
• Каардынаты | 51°32′56″ пн. ш. 29°50′03″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,2[1][2] м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Жалонь → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіны | |
Рэгіёны | Кіеўская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Палескі раён, Нараўлянскі раён |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ражава (значэнні).
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ржавец (значэнні).
Даўжыня ручая складае 20 км, з іх 17,5 км па тэрыторыі Нараўлянскага раёна[4]. Плошча вадазбору 99 км². Выток ручая знаходзіцца за 1 км у напрамку на на паўночны ўсход ад былой вёскі Дэнысавычы Палескага раёна[3]. Упадае ў Жалонь за 1 км на паўночны ўсход ад былой вёскі Ражава Нараўлянскага раёна[3]. Вадазбор нізінны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км[1][2].