Радунскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дунскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радунь.
Радунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радунь |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 23 студзеня 2014 |
Дата скасавання | 30 красавіка 1958 |
Насельніцтва (2019) | 3 531 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета[1]. 2 снежня 1961 года да Радунскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. У 1977 годзе са Старасмільгінскага сельсавета ў склад пассавета перададзены вёскі Куркі, Новыя Смільгіні і Старыя Смільгіні[3]. 24 красавіка 1978 года ў склад пассавета з Пашкавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы)[4]. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[5].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў, без Радуні) — 1874 чалавекі[6], з іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы, 1,3 % — рускія, 1,3 % — цыганы[7]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 3531 чалавек[8].