![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/7/7e/Jui_Kuen_II.jpg/640px-Jui_Kuen_II.jpg&w=640&q=50)
П’яны майстар 2
From Wikipedia, the free encyclopedia
«П’яны майстар 2» (Кітайская: 醉拳二; Кантонская раманізацыя: Jui Kuen II) — ганконгскі фільм 1994 года пра баявыя майстэрствы з удзелам Джэкі Чана у ролі кітайскага нацыянальнага героя Вонга Фэй Хунга. Гэта апошні фільм Чана, зняты ў традыцыйным стылі фільмаў пра баявыя майстэрствы. У 2000 годзе фільм выпусцілі ў амерыканскі пракат пад назвай «Легенда пра п’янага майстра» (Англійская: The Legend of Drunken Master).
Хуткія факты Жанр, Рэжысёр ...
П'яны майстар 2![]() | |
---|---|
醉拳二 | |
![]() | |
Жанр |
баявыя мастацтвы камедыя |
Рэжысёр |
Лю Дзялянь Джэкі Чан |
Прадзюсар |
Эрык Цанг Эдвард Танг Барбі Тунг |
Сцэнарыст |
Эдвард Танг Тонг Ман-Мінг Юн Кай-чы |
У галоўных ролях |
Джэкі Чан Ці Лунг Аніта Муй Кен Ло Лю Дзялянь Эндзі Лаў Фелікс Вонг |
Аператар |
Джынгл Ма Тоні Чунг Чунг Ю Джо Ніка Вонг |
Кампазітар |
Вільям Ху Майкл Вандмахер (міжнародная версія) |
Кінакампанія |
Golden Harvest Paragon Films Dimension Films (амерыканская версія) |
Працягласць | 102 хвіліны |
Бюджэт | $ 2 000 000 (ацэнка) |
Зборы |
![]() ![]() ![]() |
Краіна |
![]() |
Мова |
Кантонскі дыялект Англійская |
Год | 1994 |
Папярэдні фільм | Drunken Master[d] |
IMDb | ID 0111512 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
У ганконгскай фільмаграфіі стужка мае своеасаблівую сувязь з фільмам «П’яны майстар» 1978 года, але не з’яўляецца яго сіквэлам. У 2005 годзе амерыканскі часопіс «Time» уключыў «П’янага майстра 2» у спіс 100 найлепшых кінастужак за ўвесь час.