Піяніст (саўндтрэк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Піяніст (значэнні).
«Піяніст» (англ.: The Pianist) — саўндтрэк да аднайменнага фільма 2002 года рэжысёра Рамана Паланскага. Альбом быў выпушчаны лэйблам Sony Classical Records[en] у 2002 годзе[5]. Усе кампазіцыі саўндтрэка апроч адной — класічныя творы Фрыдэрыка Шапена, выкананыя польскім піяністам Янушам Алейнічкам[en]. Арыгінальную тэму да фільма напісаў кампазітар Войцех Кіляр. У фільме таксама гучыць шэраг кампазіцый, якія не ўвайшлі ў афіцыйны саўндтрэк, сярод якіх творы Бетховена, Баха і іншых[6].
Хуткія факты Піяніст, Саўндтрэк Войцеха Кіляра і іншых ...
Піяніст | |
---|---|
англ.: The Pianist | |
Саўндтрэк Войцеха Кіляра і іншых | |
Дата выпуску | 26 лістапада 2002[1][2] |
Жанр | музыка для сцэны і экрана[d] |
Лэйбл | Sony Classical Records[en] |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Закрыць
У 2003 годзе саўндтрэк да фільма «Піяніст» быў адзначаны прэміяй «Сезар»[7] і намінацыяй на прэмію «BAFTA»[8].