Пітэр дэ Хох ці дэ Хоох (нідэрл. Pieter de Hooch, Hoogh або Hooghe; 20 снежня 1629, Ратэрдам — 24 сакавіка 1684, Амстэрдам) — галандскі жывапісец, які, як і яго сучаснік Вермеер, спецыялізаваўся на маляванні паўсядзённых інтэр’ераў. Аб жыцці гэтага найвядомага майстра жанравага жывапісу захавалася вельмі мала звестак.

Біяграфія

Дэ Хох, сын муляра і павітухі, належаў да нізоў галандскага грамадства. З 1645 па 1647 год ён праходзіў навучанне ў Нікаласа Берхема ў Харлеме. У 1650 годзе дэ Хох далучыўся да купца Юстуса дэ ла Гранжа, разам з якім ездзіў у Лейдэн, Гаагу і Дэлфт, дзе ён пасяліўся ў 1652 годзе. У вопісе маёмасці дэ ла Гранжа згадваецца 11 палотнаў дэ Хоха. У маладосці ён, як і іншыя мастакі сярэдзіны стагоддзя, працаваў над грубаватымі жанравымі сцэнкамі, часцяком яны паказваюць салдат у карчмах і на стайнях. У гэты час ён знаходзіўся пад уплывам творчасці Карэла Фабрыцыуса і Нікаласа Маса.

У 1654 годзе ажаніўся з Янецье ван дэр Бюрх, якая нарадзіла яму пасля 7 дзяцей.

У 1655 г. быў прыняты ў мясцовую гільдыю мастакоў.

Каля 1658 г. стыль дэ Хоха змяніўся, і адкрыўся найбольш значны перыяд яго творчасці. Па тонкасці пісьма і геаметрычнай дакладнасці кампазіцыйнага разліку яго творы маюць шмат агульнага з працамі Вермеера.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  2. Pieter de Hooch // http://en.isabart.org/person/59134 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://kmska.be/collection/work/data/qgyp8t Праверана 6 мая 2024.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16323066'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q22681075'></a>

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.