Пісек
горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пісек (чэшск.: Písek) — горад на поўдні Чэхіі, муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйны цэнтр раёна Пісек Паўднёвачэшскага края, на рацэ Отаве (левы прыток Влтавы). Машынабудаванне, трыкатажная і харчовая прамысловасць.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Па тэрыторыі Пісека праходзіць магістральны газаправод. У цэнтры горада — былы каралеўскі замак, які ў XVIII стагоддзі быў перабудаваны ў ратушу і бровар, і касцёл Нараджэння Панны Марыі XIII стагоддзя.
Штогод праводзяцца фестывалі — кінематаграфічны, музычны і інш.
Музей. Паблізу горада — замкі Орлік і Звікаў.