![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/200508_Firework_of_Lake_of_Annecy_festival_%2528267%2529.jpg/640px-200508_Firework_of_Lake_of_Annecy_festival_%2528267%2529.jpg&w=640&q=50)
Піратэхніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піратэ́хніка (стар.-грэч.: πῦρ — агонь, жар; τεχνικός ад τέχνη — мастацтва, майстэрства, уменне) — галіна тэхнікі, звязаная з тэхналогіямі падрыхтоўкі гаручых саставаў і спальвання іх для атрымання пэўнага сігналу ці эфекту; падрадзяляецца на ваенную (такія як сігнальныя ракетніцы, святлошумавыя спецсродкі, дымавыя шашкі), спецыялізаваную (кіназдымачныя спецэфекты, грамадзянскія сігнальныя сродкі, піраболты, чыгуначныя петарды) і забаўляльную (галоўным чынам феерверкавыя вырабы — петарды, бенгальскія свечкі, хлопаўкі, ракеты, фантаны, салюты). Да піратэхнікі таксама адносяцца такія вырабы як запалкі і спецыяльныя пірапатроны для падушак бяспекі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/200508_Firework_of_Lake_of_Annecy_festival_%28267%29.jpg/640px-200508_Firework_of_Lake_of_Annecy_festival_%28267%29.jpg)