Піраты Карыбскага мора: Праклён «Чорнай пярліны»
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Піраты Карыбскага мора: Праклён „Чорнай пярліны“» (англ.: Pirates of the Caribbean: The Curse of The Black Pearl) — прыгодніцкі фільм 2003 года рэжысёра Гора Вярбінскага[en], першы фільм з кінасерыі «Піраты Карыбскага мора[en]». Створаны кінакампаніяй «Walt Disney Pictures» і прадзюсарам Джэры Брукхаймерам[en], фільм заснаваны на атракцыёне Уолта Дыснея «Піраты Карыбскага мора[en]». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джоні Дэп, Джэфры Раш, Арланда Блум, Кіра Найтлі, Джэк Дэвенпарт[en], Кевін Мак-Нелі, Зоі Салдана, Джонатан Прайс[13].
Фільма апавядае гісторыю пра тое, як пірат Джэк Верабей (Джоні Дэп) і каваль Уіл Цёрнер (Арланда Блум) ратуюць выкрадзеную дачку губернатара Элізабет Суон (Кіра Найтлі) ад праклятай каманды «Чорнай пярліны» на чале з капітанам Гектарам Барбосам (Джэфры Раш).
Джэй Уолперт[en] распрацаваў сцэнарый у 2001 годзе, а Сцюарт Біці[en] перапісаў яго ў пачатку 2002 года. Прыкладна ў той жа час да праекту далучыўся прадзюсар Джэры Брукхаймерам[en]. Ён папрасіў Тэда Эліята[en] і Тэры Росіё[en] папрацаваць над сцэнарыем, дадаўшы ў сюжэт звышнатуральны праклён, каб прывесці яго ў адпаведнасць з арыгінальным тэматычным атракцыёнам. Здымкі праходзілі з кастрычніка 2002 года па сакавік 2003 года ў Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах і на здымачных пляцоўках ля Лос-Анджэлеса, Каліфорнія.
Сусветная прэм’ера адбылася 28 чэрвеня 2003 года ў парку Дыснэйлэнд[en] у Анахайме, Каліфорнія. Фільм меў велізарны касавы поспех, сабраў 654,3 мільёна долараў па ўсім свеце, што зрабіла яго чацвёртым самым касавым фільмам 2003 года. Ён атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі ад крытыкаў, а ігра Дэпа атрымала ўсеагульнае прызнанне. Пасля многіх гадоў у якасці культавай кіназоркі, фільм вывеў Дэпа ў статус аднаго з самых высокааплатных акцёраў. За ролю Джэка Вераб’я Дэп атрымаў Прэмію Гільдыі кінаакцёраў за найлепшую мужчынскую ролю[en], а таксама намінацыі за Найлепшую мужчынскую ролю на прэміі «Оскар», «BAFTA» і «Залаты глобус».
«Праклён „Чорнай пярліны“» стаў першым фільмам у франшызе з двума прамымі працягамі: «Куфар мерцвяка» (2006) і «На краі свету[en]» (2007). Яшчэ два сіквелы, «На дзіўных берагах[en]» і «Мёртвыя не распавядаюць казак[en]», выйшлі ў 2011 годзе і 2017 годзе адпаведна.