![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/02_meidum_pyramid.jpg/640px-02_meidum_pyramid.jpg&w=640&q=50)
Піраміда ў Медуме
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піраміда ў Медуме — егіпецкая піраміда, знаходзіцца па дарозе ў Фаюм, прыкладна ў 100 км на поўдзень ад Каіра. Па форме нестандартная. Складаецца з 7 прыступак, з якіх сёння бачныя толькі 3. Складзеная з вапняковых блокаў. Частка даследчыкаў мяркуе, што яна была пабудавана для фараона Хуні, апошняга кіраўніка III дынастыі. Яго пераемнік (а магчыма, і сын) Снофру пашырыў і павялічыў піраміду, дадаўшы 8-ю прыступку і зрабіўшы бакі піраміды гладкімі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/02_meidum_pyramid.jpg/640px-02_meidum_pyramid.jpg)