беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Пілі́п Мікала́евіч Рачы́цкі (1893, Лепель — 20 снежня 1937, Мінск) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Наркам земляробства Беларускай ССР (1929—1933).
Піліп Мікалаевіч Рачыцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
Папярэднік | Дзмітрый Прышчэпаў | ||||||
Пераемнік | Казімір Бенек | ||||||
Нараджэнне |
1893 |
||||||
Смерць |
20 снежня 1937 |
||||||
Партыя | УКП(б) (1917) |
Нарадзіўся ў 1893 годзе ў Лепелі ў сям’і рабочых. Член УКП(б) з 1917 года.
З 6 красавіка 1929 да 4 мая 1933 года займаў пасаду Народнага камісара земляробства Беларускай ССР.
29 чэрвеня 1937 года арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Савецкая, 71/36. Быў выключаны з УКП(б) і 19 снежня 1937 года быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі „правых“ да ВМП». Расстраляны на наступны дзень.
4 ліпеня 1957 года быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР. Асабовая справа Н. № 10612-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.