![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Campanile_D%25C3%25B4me_-_Pise_%2528IT52%2529_-_2022-08-31_-_20.jpg/640px-Campanile_D%25C3%25B4me_-_Pise_%2528IT52%2529_-_2022-08-31_-_20.jpg&w=640&q=50)
Пізанская вежа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пізанская вежа (італ.: Torre pendente di Pisa) — званіца, частка ансамбля гарадскога сабора Санта-Марыя Асунта (Пізанскі сабор) у горадзе Піза. Будаўніцтва вежы было скончана ў 1360 годзе. Вежа атрымала мянушку «Вежа, якая падае» і сусветную вядомасць дзякуючы таму, што яна моцна нахіленая і быццам «падае».
Хуткія факты Пізанская вежа, Краіна ...
Славутасць | |
Пізанская вежа | |
---|---|
італ.: Torre di Pisa[1][2] | |
![]() | |
43°43′23″ пн. ш. 10°23′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва[7] |
Епархія | Пізанская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Архітэктар | Bonanno Pisano[d] і Diotisalvi[d] |
Дата заснавання | 1173[8] |
Вышыня | 58,36 м[9][10] |
Матэрыял | мармур[8] і камень[d] |
Сайт |
opapisa.it (італ.) opapisa.it/en/ (англ.) |
![]() |
Закрыць
Вышыня вежы складае 55,86 м ад зямлі на самым нізкім баку і 56,7 м на самым высокім баку. Шырыня сцен у аснове складае 4,09 м і уверсе 2,48 м. Яе маса ацэньваецца ў 14453 т. Бягучы нахіл складае каля 5 ° (адхіленне прыкладна 4,9 м ад вертыкалі). Вежа мае 294 прыступкі.