Піва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піва — алкагольны выраб, які атрымліваецца спіртавым закісаннем соладавага сусла з дапамогай піўных дрожджаў, звычайна ў прысутнасці хмелю. Утрыманне алкаголю ў большасці гатункаў піва 3—6 % аб. (часам да 12 % аб. (моцнае)), пажыўных рэчываў (у асноўным вугляводаў) — 7—10 %, вуглякіслага газу — 0,3—0,4 %. Вырабляюць таксама безалкагольнае піва.
Піва распаўсюджана ў мностве краін свету. Існуюць каля тысячы гатункаў піва. Смакавыя характарыстыкі розных відаў, у адрозненні, напрыклад, ад віна, могуць кардынальна адрознівацца. У станаўленні стабільнай разнастайнасці піва моцны ўплыў аказваюць краіны з найбольшым спажываннем гэтага напою на душу насельніцтва (Чэхія, Германія, Ірландыя, Аўстрыя, Фінляндыя, Расія, Польшча) і краіны са спецыфічнай культурай вытворчасці (Ірландыя, Бельгія, Бразілія, Японія).
Піва — трэці па папулярнасці напой у свеце (пасля вады і гарбаты) і самы папулярны алкагольны напой у свеце[1].