![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/St_Michaels_cave.jpg/640px-St_Michaels_cave.jpg&w=640&q=50)
Пячора Святога Міхаіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пячора Святога Міхаіла (англ.: St. Michael's Cave, ісп.: Cueva de San Miguel[1]) — найбуйнейшая з больш чым ста пячор Гібралтарскай скалы.
Хуткія факты Пячора Святога Міхаіла, Размяшчэнне ...
Пячора Святога Міхаіла | |
---|---|
англ.: St. Michael's Cave ісп.: Cueva de San Miguel | |
![]() Сталактыты ў пячоры Святога Міхаіла. | |
Каардынаты: 36°07′34″ пн. ш. 5°20′44″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Запаведнік Апер-Рок, Гібралтар |
Глыбіня | 62 м |
Амплітуда | 300 м |
Змяшчаючыя пароды | Вапняк |
Закрыць
Пячора знаходзіцца на вышыні больш за 300 м над узроўнем мора, вядомая вялікімі сталактытамі і з'яўляецца папулярным турыстычным аб'ектам (да мільёна наведвальнікаў у год)[2]. Пячора мае тры ўваходы, а яе глыбіня дасягае 62 метра.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/St_Michael%27s_Cave%2C_1830.jpg/320px-St_Michael%27s_Cave%2C_1830.jpg)
У 1974 годзе ў пячоры выяўлены сляды знаходжання першабытных людзей. Таксама выяўлены наскальны жывапіс, які адлюстроўвае горных казлоў, зроблены каля 15-20 тыс. гадоў назад.[3] У пазнейшыя часы пячора служыла ваенным умацаваннем.[4] Падчас Другой сусветнай вайны пячора была падрыхтавана пад ваенны шпіталь, аднак яго ўжыванне не спатрэбілася.[5]