From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра-Маньё́н (фр.: Cro-Magnon) — пячора ў горадзе Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой дэпартамента Дардонь на паўднёвым захадзе Францыі, вядомая дзякуючы астанкам дагістарычнага чалавека, знойдзеных тут у 1868 французскім палеантолагам Луі Лартэ . Пячора дала назву ўсім людзям эпохі верхняга палеаліту — краманьёнцы. Акрамя чалавечага пахавання тут былі знойдзеныя крэмневыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні, якія адносяцца да Арыньякскай і Гравецкай культур, датаваных прыкладна 30 тыс. г. да нашай эры. З пяці знойдзеных шкілетаў адзін належыць немаўляці, а чатыры - дарослым людзям з узростам больш за пяцьдзесят гадоў. Гэтым Кра-Маньён адрозніваецца ад іншых падобных знаходак на тэрыторыі Еўропы, дзе, у асноўным, былі знойдзеныя астанкі маладых людзей і падлеткаў.
Кра-Маньён | |
---|---|
фр.: Cro-Magnon | |
Каардынаты: 44°56′25″ пн. ш. 01°00′35″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Дардонь |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
У гэтым жа раёне ў 1901 у пячоры Камбарэль былі знойдзены больш за 400 наскальных зааморфных і антрапаморфных малюнкаў, якія адносяцца да эпохі верхняга палеаліту.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 85 рус. • англ. • фр. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.