![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/P%25C3%25A4rnu-Strand03.jpg/640px-P%25C3%25A4rnu-Strand03.jpg&w=640&q=50)
Пярну (заліў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пярну (значэнні).
Заліў Пярну[1], Пярнускі заліў (эст.: Pärnu laht) — паўночна-ўсходняя частка Рыжскага заліва Балтыйскага мора ля берагоў Эстоніі. Заліў удаецца ў сушу на 30 км, шырыня каля ўваходу складае 20 км, глыбіня — ад 4 да 10 метраў. Як і ў іншых месцах Рыжскага заліва, берагі нізінныя, месцамі пясчаныя. Вада летам награваецца да 18 °C, зімой яе тэмпература складае 0-1 °C, са снежня па красавік пакрыты лёдам. Салёнасць 3-6 праміле.
Хуткія факты Пярну, Краіна ...
Пярну | |
---|---|
эст. Pärnu laht | |
![]() Від на заліў у Пярну | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Сярэдняя глыбіня | 4-10 м |
Салёнасць | 3-6 ‰ |
Упадаюць | Пярну |
![]() |
Закрыць
У заліў упадае некалькі рэк, найбуйнейшая з якіх рака Пярну. На заліве размешчаны і аднайменны горад-порт.