Пушкінскі мост (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пушкінскі мост (першапачатковая назва: Тэатральны) — пешаходны мост цераз раку Віцьбу. Размешчаны ў цэнтры Віцебска, злучае вуліцу Пушкіна і вуліцу Талстога. Пабудаваны ў 1961 годзе. Перайменаваны ў гонар рускага паэта А. С. Пушкіна.
Пушкінскі мост | |
---|---|
Каардынаты: 55°11′41″ пн. ш. 30°12′10″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Віцьба |
Месца размяшчэння | |
Агульная даўжыня |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы мост на гэтым месцы (толькі на 30-40 метраў бліжэй да вусця Віцьбы) быў пабудаваны ў 1860-70-х гадах. Гэта быў драўляны мост на палях. З-за няякаснай пабудовы мост даволі хутка прыйшоў у нягодны стан. Да канца XIX стагоддзя, з-за пастаянных рамонтаў, ён уяўляў сабой, небяспечны, вузкі пешаходны масток. У канцы 1890-х гадоў быў пабудаваны зноў, таксама з дрэва.
Новы мост пабудаваны ў 1961 годзе. Ён мае арачную канструкцыю, апорнай канструкцыі выкананы з жалезабетону. Даўжыня моста — 28 метраў. У другой палове 2000-х гадоў з’явілася вясельная традыцыя ў знак вечнай любові і непарушнага шлюбу вешаць на мост замок, а ключ ад яго выкідваць у Віцьбу. У 2010 годзе праведзена рэканструкцыя моста. Асфальтавае пакрыццё заменена на плітку, абноўлена маставое палатно, рэстаўрыраваныя парэнчы. Каля ўвахода на мост бетонныя дэкаратыўныя шары заменены на 4 металічныя скульптуры львоў. Мост зрабіўся пешаходным. У 2010—2011 гадах на мосце ўстаноўлена дэкаратыўная ілюмінацыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.