Пураўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга, з 2005 па 2020 гады — муніцыпальны раён) у складзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі.

Хуткія факты Пураўскі раён, Краіна ...
Пураўскі раён
Thumb
Thumb Thumb
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1932
Насельніцтва
  • 51 792 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Плошча
  • 108 796,95 км²[2]
Thumb
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Адміністрацыйны цэнтр — горад Тарка-Сале.

Геаграфія

Раён займае ўсход і поўдзень цэнтральнай часткі аўтаномнай акругі. Мяжуе на захадзе з Надымскім, на ўсходзе — з Краснасялькупскім раёнамі, а на паўночным усходзе — з Тазаўскім раёнам. На поўдні на працягу 530 кіламетраў цягнецца мяжа з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай — Юграй, у прыватнасці, з Сургуцкім і Ніжнявартаўскім раёнамі.

Акрамя гэтага, Пураўскі раён мае межы з анклавамі гарадоў акруговага значэння ЯНАА: Наябрскам на поўдні (і з яго аддаленым мікрараёнам Вынгапураўскі), Мураўленкам на паўднёвым захадзе, Губкінскім на паўднёвым захадзе цэнтральнай часткі (і з яго аддаленым мікрараёнам Пурпэ).

Асноўная водная артэрыя — рака Пур — дзеліць раён на амаль роўныя па плошчы лева- і правабярэжжа. На крайняй поўначы раён выходзіць на ўзбярэжжа Тазаўскай губы.

Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — каля 600 кіламетраў. Плошча раёна складае 108800 км². Па тэрыторыі гэта трэці раён у аўтаномнай акрузе, які саступае толькі Тазаўскаму і Ямальскаму раёнам.

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.