Прэзідэнцкія выбары на Кіпры (2013)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Кіпр 2013 года праходзілі ў два туры 17 і 24 лютага. Прэзідэнт Дзімітрыс Хрыстофіяс не балатаваўся на выбарах[1]. Першы тур завяршыўся 17 лютага, яўка склала больш за 83 % ад зарэгістраваных выбаршчыкаў. Ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50 %. У другі тур выйшлі правацэнтрысцкі палітык ад Дэмакратычнага аб’яднання Нікас Анастасіядыс, які атрымаў 45 % галасоў, і прадстаўнік левай Прагрэсіўнай партыі працоўнага народа Кіпра Стаўрас Малас.
2013 | |||
---|---|---|---|
17 і 24 лютага | |||
Кандыдат: | Нікас Анастасіядыс | Стаўрас Малас | |
Партыя: | Дэмакратычнае аб'яднанне | Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра | |
Галасоў: | 236 965 (57,48 %) |
175 267 (42,52 %) |
|
| |||
Вынік выбараў: | Нікас Анастасіядыс абраны 7-м прэзідэнтам Кіпра |
Нікас Анастасіядыс быў абраны прэзідэнтам у другім туры, набраўшы 57,48 % галасоў пры яўцы 81,6 %. Інаўгурацыя абранага прэзідэнта прайшла 28 лютага, а новы ўрад прыступіў да працы 1 сакавіка 2013 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.