Прэзідэнт Афганістана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афганістан з’яўляўся Рэспублікай толькі ў перыяд паміж 1973 і 1996 гадамі, і з 2001 да 2021 года, у астатні час ён быў пад уладай караля, эміра і ісламскіх груповак.
Прэзідэнт Афганістана | |
---|---|
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Arg[d] |
Прызначаецца | Прамыя выбары |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 год |
Пасада з’явілася | 11 чэрвеня 2002 |
president.gov.af/en |
Канстытуцыя Афганістана, прынятая ў 2004 годзе, гарантуе прэзідэнту ваенную і заканадаўчую ўладу з адносна слабым нацыянальным парламентам. Гэта з’яўлялася прадметам вялікіх рознагалоссяў, калі было пасяджэнне Лоя-Джырга у снежні 2003 года. Аднак, калі была сфарміравана часовая адміністрацыя, яе стваральнікі былі зацікаўлены ў забеспячэнні стабільнасці ў Афганістане.
У 2021 годзе прэзідэнт Ашраф Гані збег з краіны ў ходзе наступу «Талібану». Віцэ-прэзідэнт Амрула Салех сцвярджае, што ў сувязі з уцёкам былога прэзідэнта Ашрафа Гані з краіны ён выконвае абавязкі прэзідэнта[1]. Пры гэтым фактычна ўлада на большай частцы тэрыторыі Афганістана належыць «Талібану».