Прыям
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыям (лац.: Priamus, грэч. Πρίαμος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] апошні цар траянскі, сын Лаамедонта і Стрыма, шосты цар Троі; правіў 40 гадоў. «Імя Прыама — гэта пэўна эпітэт хета-лувійскага паходжання са значэннем „першы“, „лепшы“. … імя Парыс адлюстроўвае варыянт той жа індаеўрапейскай асновы»[2]. Сын — Эсак.
Падчас Траянскай вайны Прыям быў ужо настолькі стары, што не прымаў удзел ў бітвах. На поле бітвы ён з’яўляецца толькі адзін раз, каб умовіцца з грэкамі адносна паядынку Парыса з Менелаем.
Пасля смерці Гектара, Прыям таемна, з дапамогай Гермеса, прабіраецца ў намёт Ахілеса і вымольвае ў героя абязвечанае цела свайго сына. Аб смерці Прыяма ў Гамера нічога не гаворыцца.
Пры ўзяцці Троі ахейцамі ён звярнуўся да абароны алтара Зеўса Уцешнага (Геркея), быў забіты Неапталемам. На гэтым алтары стаяла драўляная статуя Зеўса з трэцім вокам на ілбу[3]. Паводле паэмы Лесхея, адцягнены ад ахвярніка і забіты Неапталемам у варот палаца[4]. Па версіі, забіты Неапталемам у мыса Сігея на доле Ахіла[5].
Намаляваны на карціне Палігнота ў Дэльфах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.