Прыродная зона
экасістэма на сушы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыродная зона (грэч. zone — пояс), фізіка-геаграфічная зона — частка геаграфічнага пояса з аднастайнымі кліматычнымі ўмовамі.
Прыродныя зоны бяруць сваю назву ад расліннасці, уласцівай ім, і іншых геаграфічных асаблівасцей. Зоны заканамерна змяняюцца ад экватара да палюсоў і ад акіянаў углыб кантынентаў; маюць блізкія ўмовы тэмператур і ўвільгатненні, якія вызначаюць аднастайныя глебы, расліннасць, жывёльны свет і іншыя кампаненты прыроднага асяроддзя. Прыродныя зоны — адна са ступеняў фізіка-геаграфічнага раянавання.