Прывід пяра
фільм 2010 года рэжысёра Рамана Паланскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Прывід пяра»[7] (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага[8]. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс[8].
Прывід пяра | |
---|---|
англ.: The Ghost Writer | |
Жанр | экранізацыя рамана[d], драматычны фільм, крымінальны фільм[d] і political thriller film[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Summit Entertainment[d] |
Працягласць | 128 хв. |
Бюджэт | $ 45 млн[3] |
Зборы | $ 60 млн[3] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2010, 18 лютага 2010[5] і 15 ліпеня 2010[6] |
IMDb | ID 1139328 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць заказ — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы[7] .
Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2010 года ў межах конкурснай праграмы 60-га Берлінскага кінафестывалю. У шырокі пракат карціна ўпершыню выйшла ў Германіі 18 лютага 2010 года[10]. Беларускі пракат фільма пачаўся 5 жніўня 2010 года .
Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі і адзначаны мноствам прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі, шасцю «Еўрапейскімі кінапрэміямі», у тым ліку за найлепшы фільм, а таксама чатырма прэміямі «Сезар» .