![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Gardner-Philomena_and_Procne.jpg/640px-Gardner-Philomena_and_Procne.jpg&w=640&q=50)
Прокна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Про́кна (стар.-грэч.: Πρόκνη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі [1]. Дачка Пандыёна і Зеўксіпы. Жонка Тэрэя, маці Ітыса. Сястра Філамелы, Эрэхтэя і Бута.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Gardner-Philomena_and_Procne.jpg/640px-Gardner-Philomena_and_Procne.jpg)
Жадаючы адпомсціць свайму мужу, які згвалтаваў яе сястру Філамелу, у ноч таінстваў Вакха забіла свайго сына Ітыса і накарміла мужа яго мясам[2].
Ператварылася ў салаўя ў горадзе Даўліі[3] (паводле Авідзія, Гігіна і Апаладора — у ластаўку). Ксоан Афіны, які Прокла прывезла з Афін, паказвалі ў Давлідзе[4]. Салаўя згадвае Гесіёд[5].
У гонар Прокны названы астэроід (194) Прокна, адкрыты ў 1879 годзе.