From Wikipedia, the free encyclopedia
Масавыя выступленні ў Ганконгу распачаліся ў cакавіку 2019 года і былі выкліканы законапраектам аб экстрадыцыі мясцовых жыхароў у суды КНР.
Пратэсты ў Ганконгу | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дэманстрацыя пратэсту 9 чэрвеня 2019. | |||||||||
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
Пратэстоўцы
(няма цэнтралізаванага кіраўніцтва):
«Демасiст»
|
Улады:
падтрымліваецца:
|
Ганконг — аўтаномная тэрыторыя Кітая, якая 99 гадоў належала Вялікабрытаніі. У 1997 годзе гэтую адміністрацыйную адзінку вярнулі ў склад Кітайскай Народнай Рэспублікі, але з умовай захавання аўтаноміі да 2047 года.
У чэрвені 2019 года кіраўніца тэрыторыі Кэры Лэм ініцыявала закон, які дазваляе абыходзіць дамову кітайцаў з брытанцамі. Закон вырашылі распрацаваць, зачапіўшыся за выпадак, калі 19-гадовы мужчына з Ганконга забіў сваю 20-гадовую цяжарную дзяўчыну падчас адпачынку ў Тайвані ў лютым 2018 года. Мужчына збег з Тайваня і вярнуўся ў Ганконг. Тайвань звярнуўся з просьбай выдаць гэтага чалавека, але чыноўнікі Ганконга заявілі, што не могуць выслаць яго з-за адсутнасці пагаднення аб экстрадыцыі з Тайванем[3].
Паводле законапраекта, жыхары былой брытанскай калоніі могуць быць перададзеныя ў суды КНР, пры тым што экстрадыцыя да гэтага была немагчымая. У сваю чаргу, мясцовыя жыхары асцерагаюцца, што гэты закон можа падарваць судовую сістэму Ганконга, і з яго дапамогай Кітай зможа праводзіць рэпрэсіі супраць апазіцыянераў, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацый. Жаданне Пекіну навязаць аўтаноміі змену закону аб экстрадыцыі выклікала масавыя пратэсты.
Большасць жыхароў аўтаноміі адмоўна ўспрыняла намаганні мясцовай улады змяніць заканадаўства аб экстрадыцыі. У першых двух масавых маршах пратэсту ўдзел прыняў мільён, а потым 1 млн 200 тысяч чалавек адпаведна.
Пад націскам пратэстоўцаў улады вырашылі на нявызначаны тэрмін адкласці зацвярджэнне скандальных зменаў у мясцовым заканадаўстве. Аднак, гэта не спыніла пратэсты. Дэманстранты дамагаюцца поўнага адклікання законапраекту.
Па меры развіцця падзей у пратэстоўцаў пачалі з’яўляцца і іншыя патрабаванні, у тым ліку палітычныя. Пратэстоўцы хочуць расследавання дзеянняў паліцыі падчас разгону пратэстаў, хочуць, каб грамадзяне атрымалі ўсеагульнае выбарчае права, каб сышла ў адстаўку кіраўніца адміністрацыі Ганконга Кэры Лам, а Ганконг атрымаў больш самастойнасці ад Кітая[3].
5 жніўня ў Ганконгу па закліку прафсаюзаў пачаўся генеральны страйк. Не працавала метро, былі адмененыя сотні рэйсаў[4].
На працягу двух месяцаў сілы правапарадку арыштавалі больш за 500 дэманстрантаў. Цэнтральная ўлада КНР абурэнне жыхароў Ганконгу назвалі «гульнямі з агнём»[5].
12 жніўня афіцыйны прадстаўнік канцылярыі па справах Ганконга і Макао Дзяржсавета Кітая Ян Гуан заявіў, што падчас беспарадкаў у Ганконгу сталі праяўляцца «парасткі тэрарызму». Кітай сагнаў у Шэньчжэнь, які мяжуе з Ганконгам, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі Народнай узброенай паліцыі[6].
17 жніўня ў горадзе прайшла акцыя ў падтрымку праваахоўных органаў, на якой сабраліся 476 тыс. чалавек. У пачатку мерапрыемства быў прадэманстраваны дзесяціхвілінны відэаролік са сцэнамі нападу на паліцэйскіх і затрыманняў падчас пратэстных акцый. Некаторыя ўдзельнікі мітынгу прыйшлі на акцыю з дзяржаўнымі сцягамі КНР[7].
4 верасня кіраўнік Ганконга Кэры Лэм заявіла, што спрэчны законапраект аб экстрадыцыі цалкам адкліканы[8]. Нягледзячы на гэта, беспарадкі не скончыліся. Пратэстоўцы вылучылі новыя патрабаванні, такія як амністыя ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў, правядзенне незалежнага расследавання фактаў жорсткага абыходжання паліцыі з удзельнікамі пратэстаў, увядзенне дэмакратычных выбараў кіраўнікоў адміністрацыі і заканадаўчага савета[9].
8 верасня ля будынка амерыканскага консульства сабраліся ўдзельнікі дэмакратычнага руху, якія звярнуліся да прэзідэнта Дональда Трампа з просьбай аб дапамозе. Апазіцыянеры прынеслі сцяг Злучаных Штатаў і банеры з надпісамі «Прэзідэнт Трамп, выратуйце Ганконг» і «Зрабіце Ганконг зноў вялікім». Таксама яны скандавалі «Змагайцеся за свабоду, падтрымлівайце Ганконг» і «супраціўляцца Пекіну, вызваліце Ганконг»[9][10].
12 студзеня 2020 года ўлады Ганконга забаранілі ўезд у краіну кіраўніку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) Кенету Роту. Той планаваў наведаць Ганконг для расследавання парушэнняў правоў чалавека ўладамі КНР. У арганізацыі паведамілі, што забарона на візіт Рота адлюстроўвае «знікненне свабод» у Ганконгу пад ціскам Пекіна[11].
У маі 2020 года пратэсты ізноў аднавіліся. Прычынай аднаўлення пратэстнага руху стала спроба прыняцця цэнтральным урадам закона пра нацыянальную бяспеку Ганконга, які на думку пратэстуючых абмяжоўвае правы ганконгцаў, і робіць іх залежнымі ад Пекіна. Акцыя супраць гэтага закона была разагнаная паліцыяй[12].
{{cite news}}
: Тэкст "lang-en" ігнараваны (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.