Прастыр (балота)
балота ў паўднёвай частцы Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прастыр.
Прастыр — буйное нізіннае пойменнае балота ў міжрэччы Прыпяці, Прастыра і Стыры. Гэта апошні з тыповых старых куткоў старога Заходняга Палесся, які захаваўся сярод пераўтвораных ландшафтаў. Да нашага часу з прычыны адсутнасці мастоў праз Прыпяць і Прастыр тут не пракладзена ніводнай дарогі.