Праліў Вількіцкага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праліў Вількіцкага[1] — праліў, які аддзяляе паўвостраў Таймыр ад архіпелага Паўночная Зямля і злучае Карскае мора з морам Лапцевых.
Праліў Вількіцкага? | |
---|---|
Размяшчэнне | |
77°57′43″ пн. ш. 103°26′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня праліва Вількіцкага складае 130 (104[1][2]) км, а шырыня ў самым вузкім месцы паміж мысам Чэлюскін і мысам Таймыр на востраве Бальшавік — 56 км. На ўсход ад Бальшавіка ад праліва Вількіцкага адгаліноўваецца ў паўночна-ўсходнім напрамку праліў Яўгенава, які аддзяляе гэты буйны востраў архіпелага ад невялікіх паўднёва-ўсходніх астравоў Старакадомскага і Малы Таймыр. На захад ад праліва Вількіцкага размешчаны чатыры невялікіх вострава Гейберга. Тут глыбіня мора складае ад 100 да 150 м, ва ўсходняй частцы — больш за 200 м.
Праліў названы ў гонар гідрографа і даследчыка Арктыкі начальніка галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення Расіі Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага, які ў 1913 годзе ў рамках Гідраграфічнай экспедыцыі на ледаколах «Таймыр» і «Вайгач» распачаў няўдалую спробу прайсці праз праліў, але затрымаўся ў льдах. Упершыню гэтая найбольш паўночная частка Паўночнага марскога шляху была пройдзеная ў 1878 годзе шведам Адольфам Эрыкам Нордэншэльдам.