From Wikipedia, the free encyclopedia
«Праз Парыж» — франка-італьянскі кінафільм рэжысёра Клода Атан-Лара, які выйшаў у 1956 годзе, з удзелам Бурвіля, Жана Габэна і Луі дэ Фюнеса. Экранізацыя твора пісьменніка Марселя Эмэ.
Праз Парыж | |
---|---|
фр.: La Traversée de Paris | |
Жанр | драматычны фільм і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 80 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 26 кастрычніка 1956[2], 9 верасня 1956[2] і 7 чэрвеня 1957[2] |
IMDb | ID 0049877 |
У акупаваным нацыстамі Парыжы квітнее чорны рынак. Акупацыйныя ўлады спрабуюць змагацца з нелегальным гандлем, раз-пораз арыштоўваюць гандляроў і пасярэднікаў і канфіскуюць тавар. Беспрацоўны шафёр Мартэн (Бурвіль) зарабляе на жыццё дастаўкай тавару пакупнікам пад покрывам ночы. Атрымаўшы ад уладальніка крамы (Луі дэ Фюнес) заданне аднесці заказчыку свіную тушу, спакаваную ў чатыры валізкі, ён пачынае шукаць памочніка і знаёміцца ў кафэ з Гранжылем (Жан Габэн) — дзіўнаватым чалавекам незразумелага роду дзейнасці. Адправіўшыся з незнаёмцам ў небяспечны шлях праз Парыж, які патрулююць немцы, Мартэн не раз шкадуе, што звязаўся з Гранжылем, бо той відавочна шукае рызыку і прыгоды. Неўзабаве высвятляецца, што яго напарнік — вядомы мастак — дастаткова багаты і ў грошах не мае патрэбы, а ў гэтую авантуру увязаўся толькі дзеля новых вострых адчуванняў.
Нарэшце, перажыўшы шмат небяспечных момантаў і дабраўшыся да пункту назначэння, яны прыцягваюць увагу патруля, які затрымлівае іх за парушэнне каменданцкай гадзіны. Акрамя таго, пры вобшуку ў іх знаходзяць нелегальны тавар. Чакаючы рашэння сваёй долі, Гранжыль сустракае нямецкага афіцэра — даўняга прыхільніка сваёй творчасці, які хоча дапамагчы яму выбрацца з гэтай небяспечнай сітуацыі. Гранжыль згодны выратавацца толькі разам са сваім новым сябрам. Але раптам абставіны змяняюцца: немцы атрымліваюць паведамленне, што нехта напаў на іх патруль, ёсць забітыя. Усіх затрыманых садзяць у грузавік. Ніхто не ведае, куды іх вязуць. У турму? На расстрэл? У апошні момант Гранжылю загадваюць выйсці, што ён і робіць. Грузавік у гэты ж момант з’язджае. Гранжыль паспявае толькі злавіць поўны адчаю позірк Мартэна…
Пасля заканчэння вайны месье Гранжыль выпадкова сустракае Мартэна на вакзале. Той працуе насільшчыкам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.