Пражскія куранты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пражскія куранты (чэшск.: Pražský orloj) — сярэдневяковы вежавы гадзіннік, устаноўлены на паўднёвай сцяне вежы Старамесцкай ратушы на Старамесцкай плошчы ў Празе. Гадзіннік паказвае гады, месяцы, дні і гадзіны, час узыходу і заходу Сонца, час узыходу і заходу Месяца, а таксама становішча знакаў задыяку. У цэнтры цыферблата размяшчаецца Зямля, вакол якой круціцца Сонца. Кожную гадзіну, калі б'е гадзіннік, адбываецца невялікі паказ у традыцыях сярэдневяковага лялечнага тэатра. Фігуркі, якія з'яўляюцца ўвасабленнямі чалавечых заган і такіх дамінант чалавечага жыцця, як смерць ці адплата за грахі, пачынаюць варушыцца: шкілет тузае за вяроўку звана, анёл падымае і апускае каральны меч. У акенцах гадзінніка абліччы апосталаў змяняюць адзін аднаго, і ў фінале крычыць певень.
Гадзіннік | |
Пражскія куранты | |
---|---|
чэшск.: Pražský orloj | |
50°05′13″ пн. ш. 14°25′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Месцазнаходжанне | Прага |
Будаўнік | Мікулаш Кадан, Ян Шындэль |
Скульптар | Mikuláš of Kadaň[d] і Jan Šindel[d] |
Першае згадванне | 1410 |
Дата заснавання | 1410 |
Будаўніцтва | 1410 |
Сайт | orloj600let.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |