Праект 100 000
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праект 100 000 — праграма Міністэрства абароны ЗША перыяду вайны ў В’етнаме, якая прадугледжвала камплектаванне ўзброеных сіл прызыўнікамі, што фармальным чынам не ўпісваліся ў вайсковыя патрабаванні з-за сваіх праблем з фізічным або разумовым развіццём. Вайскоўцы з такіх катэгорый афіцыйна называліся «людзьмі новага стандарту» (англ.: New Standards Men, NSM)[1], у той час як у шырокім ужытку яны, з прычыны нізкіх інтэлектуальных здольнасцяў, вядомыя як «дэбілы Макнамары» (англ.: McNamara’s Morons, таксама дурні, ідыёты і няўдачнікі) або «корпус дэбілаў» (англ.: Moron Corps)[2][3].