Праект рэформы беларускага правапісу 1930 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праект рэформы беларускага правапісу 1930 года быў створаны Правапіснай камісіяй пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча, у мэтах выканання пастаноў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Праект быў агучаны ў 1930 годзе, і быў вынікам працы камісіі[1] на працягу перыяду з 7 снежня 1927 па 7 красавіка 1929 года. Праект уключаў як цалкам новыя правілы, так і старыя правілы, як у змененай, так і ў нязмененай форме. Змененыя правілы былі вынікамі працы Камісіі або пастановамі Канферэнцыі, пацверджанымі Камісіяй.