музычны жанр From Wikipedia, the free encyclopedia
Прагрэсіўны рок (англ.: progressive rock) — стыль рок-музыкі, які ўзнік у канцы 60-х, дасягнулы піка папулярнасці ў пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя, і з тых часоў працягвае існаванне як музычная форма. У параўнанні з «класічнай» рок-музыкай, ён можа быць ахарактарызаваны як эклектычны і, часам, амбіцыйны і велічны стыль. Прагрэсіўны рок пачаў сваё распаўсюджванне ў Англіі і заставаўся ў асноўным еўрапейскім рухам, хоць існуе і шэраг значных гуртоў з ЗША, Канады і іншых краін. Гэты музычны кірунак бярэ шматлікае з класічнай музыкі і джаз-фьюжна, у адрозненне ад амерыканскага рока, які больш ўвабраў ад рытм-энд-блюзу і кантры. За гады з'явілася мноства паджанраў прагрэсіўнага рока, такія як сімфа-рок, арт-рок, мат-рок і прагрэсіў-метал.
Прагрэсіўны рок | |
---|---|
Кірунак: | Рок |
Вытокі: |
Псіхадэлічны рок Джаз Класічная музыка |
Месца і час узнікнення: | Вялікабрытанія, канец 1960-х |
Папулярнасць: | 1970—1975 |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Сімфапраг, Кентэрберы, музыка, Спэйс-рок |
Роднасныя: | Псіхадэлічны рок, Джаз-фьюжн, Краўт-рок |
Вытворныя: | Неа-прагрэсіў, Прагрэсіўны метал |
Піянеры прагрэсіўнага рока імкнуліся адысці ад абмежаванняў папулярнага рока і поп-музыкі, і «прасунуць» рок да новых формаў, часта, але не заўсёды звяртаючыся да джазу, акадэмічнай або народнай музыцы, авангарду. У гэтым, таксама як і ў віртуознасці музыкантаў, і складаецца асноўнае адрозненне прагрэсіўнага рока: у звычайным года таксама ёсць вельмі таленавітыя інструменалісты, якія працуюць выключна ў простых метрах і гармоніях.
Прагрэсіўны рок цяжка выразна і ясна вызначыць. Больш за ўсё паўплывалі на жанр у 70-х гадах (Emerson, Lake and Palmer, Genesis, Jethro Tull, King Crimson, Pink Floyd, Rush і Yes) гучалі не асабліва падобна — хоць шматлікія (уключаючы і некаторых членаў гэтых калектываў) лічаць, што яны гулялі прагрэсіўны рок. Прыналежнасць некалькіх іншых гуртоў і музыкантаў (такіх як Deep Purple, Phish, Radiohead, Tool і Фрэнк Запа) да гэтага жанру меней відавочная.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.