Правы чалавека ва Украіне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Правы чалавека ва Украіне з’яўляюцца вельмі спрэчнай тэмай, і ў 2018 годзе такія арганізацыі, як Freedom House, назвалі Украіну «часткова свабоднай»[1].
Паводле Freedom House, Украіна прыняла шэраг пазітыўных рэформаў пасля Еўрамайдану ў 2014 годзе. Краіна атрымала лепшыя рэйтынгі за палітычны плюралізм, парламенцкія выбары і празрыстасць урада. Па стане на 2022 год краіна была пазначаная як «часткова свабодная»[2]. Паводле АБСЕ, па стане на 2015 выбары ва Украіне ў цэлым паважаюць дэмакратычны працэс, але для павышэння даверу насельніцтва спатрэбіліся дадатковыя намаганні[3][4].
Паводле справаздачы Human Rights Watch за 2014 год, падчас вайны на ўсходзе Украіны абодва бакі парушалі законы вайны. Урад увёў празмерныя абмежаванні на свабоду СМІ, а гендарная разнастайнасць не выконваецца ў поўнай меры[5]. 21 мая 2015 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову аб прыпыненні дзеяння канвенцый па правах чалавека на ўсходзе Украіны[6][7].