рака ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
По (італ.: Po, лац.: Padus) — рака на поўначы Італіі, працякае праз правінцыі Равіга, П’емонт, Ламбардыя, Венета, самая доўгая рака ў краіне.
По | |
---|---|
італ. Po | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 74 000 км²[1] |
Расход вады | 1 540 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Pian del Re[d] |
• Вышыня | 2022 м |
• Каардынаты | 44°42′05″ пн. ш. 7°05′35″ у. д.HGЯO |
Вусце | Адрыятычнае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 44°58′12″ пн. ш. 12°32′49″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Адрыятычнае мора |
Краіна | |
Вадазбор ракі По | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 652 км. Плошча вадазбору каля 71 тыс. км² (75 тыс. км²[2], паводле плошчы вадазбору, По — найбуйнейшая рака Італіі).
Пачынаецца ў Коцкіх Альпах, цячэ пераважна па Паданскай раўніне з захаду на ўсход і ўпадае ў Адрыятычнае мора. У дэльце распадаецца на пяць буйных струмянёў (По-ды-Маэстра, По-дэла-Піла, По-дэле-Толе, По-ды-Ньока, По-ды-Гора). Утварае забалочаную дэльту (плошча каля 1,5 тыс. км²). Галоўныя прытокі: Дора-Рыпарыя, Дора-Бальгэа, Агонья, Тычына, Ада, Ольё, Мінча, Тартара (злева); правыя прытокі больш кароткія і менш мнагаводныя.
Частыя паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля горада Ферара 1460 м³/с.
Выкарыстоўваецца для арашэння. У басейне По шмат ГЭС. Суднаходная на 540 км ад вусця. Суднаходнымі прытокамі і каналамі злучана з азёрамі Лага-Маджорэ, Кома, Гарда. На По гарады Турын, П’ячэнца, Крэмона.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.