![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/PIV2002_kovrilo.jpg/640px-PIV2002_kovrilo.jpg&w=640&q=50)
Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́ўны ілюстрава́ны сло́ўнік эспера́нта эспер.: Plena Ilustrita Vortaro de Esperanto, PIV — найбольш аб’ёмны тлумачальны слоўнік мовы эсперанта. Слоўнік быў падрыхтаваны групай эсперантолагаў і спецыялістаў пад агульнай рэдакцый Г. Варэнгьена у канцы 1960-х гадоў. Яго першае выданне выйшла ў 1970 годзе, у 1987 годзе з’явіўся дадатак да слоўніка; у 2002 і 2005 гадах былі выдадзены перапрацаваныя выданні пад назвай Новы поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта (эспер.: Nova Plena Ilustrita Vortaro de Esperanto, NPIV, PIV2002, PIV2005). У эсперанта-супольнасці слоўнік разглядаецца як найбольш аўтарытэтны, а для эсперанта як моўнай сістэмы ён адыгрывае, па сутнасці, нарміруючую роль. На яго аснове было выдадзена некалькі эсперанта-нацыянальнамоўных слоўнікаў. Зараз з’яўляецца даступным апошняе выданне (PIV2005).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/PIV2002_kovrilo.jpg/640px-PIV2002_kovrilo.jpg)