![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Flag_of_Portland%252C_Oregon.svg/langbe-640px-Flag_of_Portland%252C_Oregon.svg.png&w=640&q=50)
Портленд (Арэгон)
горад у штаце Арэгон, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Портленд.
Портленд (англ.: Portland) — горад на паўночным захадзе Злучаных Штатаў, у сутоку рэк Віламет і Калумбія ў штаце Арэгон. Адзін з самых «зялёных» гарадоў Злучаных Штатаў. Быў зарэгістраваны ў 1851 годзе, адміністрацыйны цэнтр акругі Малтнама. Горад нязначна распасціраецца і на тэрыторыі іншых графстваў штата, у графстве Вашынгтон на захадзе і графстве Клакамас на поўдні. Портленд кіруецца адміністрацыяй, якую ўзначальвае мэр і чатыры іншыя кіраўнікі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Портленд
Portland
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад вядомы значнай колькасцю невялікіх бровараў і вінакурняў, а таксама моцнай прыхільнасцю жыхароў да кавы. Ён з’яўляецца месцам базавання баскетбольнай каманды НБА — Портленд Трэйл Блэйзерс.