Помнік Пераможцу
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Помнік Пераможцу (сербск.: Победник) — помнік у Бялградскай крэпасці, пастаўлены ў гонар перамогі Сербіі над Асманскай імперыяй у Першай Балканскай вайне і над Аўстра-Венгрыяй у Першай сусветнай вайне. Гэта адзін з самых вядомых твораў Івана Мештравіча.
Помнік | |
Помнік Пераможцу | |
---|---|
сербск.: Победник | |
44°49′22,90″ пн. ш. 20°26′51,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Сербія |
Горад | Бялград |
Скульптар | Іван Мештравіч |
Архітэктар | Іван Мештравіч |
Дата заснавання | 1928 |
Будаўніцтва | 1913—1928 гады |
Вышыня | 14 м |
Матэрыял | бронза, камень |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэр Бялграда Любамір Давідавіч (сербск.: Љубомир Давидовић) і кіраўніцтва горада ў 1912 годзе вырашылі ўзвесці помнік у гонар перамогі сербскай арміі ў Першай Балканскай вайне і вызвалення Паўднёвай Сербіі ад турэцкага валадарства. Стварэнне мемарыяла было даручана вядомаму скульптару Івану Мештравічу. Ён спраектаваў помнік у выглядзе фантана з калонай, якую вянчала статуя пераможца.
Пасля Першай сусветнай вайны ў грамадстве разгарэлася дыскусія наконт значэння помніка. Урэшце было вырашана ўсталяваць помнік на самай высокай кропцы Бялградскай крэпасці. Помнік стаў сімвалізаваць перамогу над дзвюма імперыямі, Асманскай і Аўстра-Венгерскай. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 1928 годзе і было прымеркавана да 10-й гадавіны прарыву Салонікскага фронту.
Статуя выканана ў выглядзе аголенай фігуры, якая трымае ў руках сокала і меч. Статуя накіравана ў бок Аўстра-Венгрыі[1].
Помнік Пераможцу — найбольш наведвальны і найбольш фатаграфаваны турыстычны аб'ект Бялграда. Штодзень яго наведвае больш за 5000 турыстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.