![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Torun_pomnik_Kopernika_caly.jpg/640px-Torun_pomnik_Kopernika_caly.jpg&w=640&q=50)
Помнік Мікалаю Каперніку (Торунь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Помнік Мікалаю Каперніку ў Торуні — помнік 1853 года, прысвечаны вялікаму выхадцу гэтага горада.[1] Размешчаны на плошчы Стары Рынак у цэнтры Старога горада.
Помнік | |
Помнік Мікалаю Каперніку | |
---|---|
![]() | |
53°00′37″ пн. ш. 18°36′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1853 |
Вышыня | 2,6 м |
![]() |
Помнік вучонаму планаваўся задаўга да яго ўзвядзення. У 1839 годзе некалькі жыхароў Торуні ініцыявалі яго ўстаноўку. Аднак, нягледзячы на падтрымку каралёў Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і яго сына Фрыдрыха Вільгельма IV, узведзены помнік быў толькі праз 14 гадоў, яго ўзвядзенне абыйшлося ў 10449 талераў.[2] Аўтар праекта, Крысціян Фрыдрых Цік, не дажыў да ўстаноўкі два года.
Помнік уяўляе сабою статую вышынёй 2,6 м. Капернік стаіць, у левай руцэ ён трымае астралябію са знакамі задыяка, а ўказальны палец на правай руцэ накіраваны ў неба. На пастаменце надпіс па-латыні: Nicolaus Copernicus Thorunensis. Terrae motor, Solis Caelique stator («Торунец Мікалай Капернік. Які зрушыў Зямлю, які спыніў Сонца і Нябёсы»).[3]