From Wikipedia, the free encyclopedia
По́зва — дакумент пра афіцыйны неабавязковы або (часцей) абавязковы выклік ў які-небудзь афіцыйны орган, прыкладам, у суд (на судовыя ці пазасудовыя слуханні), на допыт (у паліцыю/міліцыю/іншыя следчыя органы), па прызыву (у прызыўны пункт ваеннага камісарыята) і гэтак далей.
У розных дзяржавах і ў розных сітуацыях позва або абавязана ўручацца асабіста пад азнаямленне з уручэннем копіі ці пад подпіс, або можа дасылацца па пошце.
Звычайна ў позве апісваецца месца і час яўкі, часам патрабаванне прынесці з сабой наяўныя матэрыяльныя сведчанні. Позва пра абавязковую яўку звычайна прадугледжвае санкцыі за невыкананне без уважных на тое прычын. Часам нез'яўленне па неабавязковай позве таксама можа быць непажаданым для выкліканага. Напрыклад, нез'яўленне аднаго з сужэнецаў па позве на судовае слуханне пра развод ў некаторых краінах можа прывесці да разгляду справы без гэтага сужэнца і г.д.
У Вялікім Княстве Літоўскім і Малой Русі існаваў так званы Возны (пасада у выканаўчай паліцыі), які ўручаў позвы (позывы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.