From Wikipedia, the free encyclopedia
Плюш[1] (фр.: peluche) — тканіна з доўгім (да 8 мм) ворсам на адным баку, разнавіднасць аксаміту. Ворс бывае шаўковы, ваўняны, баваўняны або з сінтэтычных валокнаў, такіх як поліэстэр. Само ж палатно заўсёды зроблена з баваўнянай тканіны. Выкарыстоўваецца для дэкаратыўных мэтаў, шыцця жаночага адзення, маскарадных і тэатральных касцюмаў, абіўкі мэблі, зрэдку — абцяжкі салонаў аўтамабіляў. З плюшу робіцца плюшавы мішка і іншыя дзіцячыя цацкі. Плюш з’яўляецца адным з асноўных матэрыялаў для вырабу заказных дызайнерскіх цацак, таму што ён мяккі і прыемны навобмацак. Яго ворс размяшчаецца па ўсёй тканіне або на асобных участках. У параўнанні з аксамітам ворс у плюшу менш густы і больш высокі. У залежнасці ад выгляду валокнаў плюш можа быць разразным (нагадвае аксаміт), пяцельным, аднабаковым, двухбаковым. Па аздабленні тканіна падзяляецца на гладкую, рысункавую, выціснутую, фасонную.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.