![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D1%2582-%25D0%259F%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B1%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25B3%252C_%25D0%25BF%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2589%25D0%25B0%25D0%25B4%25D1%258C_%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2587%25D0%25B5%25D0%25BA_%25D1%2581%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2585%25D1%2583.jpg/640px-%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D1%2582-%25D0%259F%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B1%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25B3%252C_%25D0%25BF%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2589%25D0%25B0%25D0%25B4%25D1%258C_%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2587%25D0%25B5%25D0%25BA_%25D1%2581%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2585%25D1%2583.jpg&w=640&q=50)
Плошча Стачак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча Стачак (да 1923 года — Нарвская плошча) — плошча ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга. Знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Стачак, Стара-Пецяргофскага праспекта, Нарвскага праспекта і Перакопскай вуліцы. Узнікла ў XVIII стагоддзі. 11 чэрвеня 1813 года жыхары сустрэлі тут труну з целам М. І. Кутузава. У 1814 годзе тут была пабудавана драўляная трыумфальная брама ў гонар вяртання ў Пецярбург гвардзейскіх палкоў, які прымалі ўдзел у вайне 1812 года, у 1827—1834 гадах пабудавана Нарвская трыумфальная брама. 9 студзеня 1905 года на плошчы была расстраляная мірная дэмантрацыя рабочых Нарвскай заставы; у лютым і ліпені 1917 года праходзілі мітынгі рабочых. Падчас рэканструкцыі плошчы Стачак у 1925—1927 гадах пабудаваны ДК імя М.Горкага (д. 4), у 1929—1931 гадах пабудаваны ўнівермаг і фабрыка-кухня (д. 9/3). У 1980 годзе пабудаваны падземныя пераходы. На плошчы Стачак — станцыя метро «Нарвская».
Плошча Стачак | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Населены пункт | Санкт-Пецярбург |
![]() |