Плошча Парыжскай Камуны (Мінск)
плошча ў Мінску на Траецкай гары / From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча Парыжскай Камуны — плошча ў цэнтры Мінска. Плошча размешчана ў Цэнтральным раёне паміж вуліцамі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Куйбышава і Пашкевіч.
Хуткія факты Плошча Парыжскай камуны Мінск, Агульная інфармацыя ...
Плошча Парыжскай камуны Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
На плошчы размешчаны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Астатнюю частку плошчы займае сквер Траецкая гара, на бакавой алеі якога ўстаноўлены помнік беларускаму паэту Максіму Багдановічу. Па перыметры плошчы размешчаны, будынка гарадской клінічнай бальніцы № 2, Траецкага прадмесця, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, а таксама павільён Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» да яго зносу. З боку вуліцы Куйбышава да плошчы прымыкае Піянерскі парк, у якім стаіць помнік піянеру-герою Марату Казею.