Плошча Маршала Юзафа Пілсудскага (Варшава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча маршала Юзафа Пілсудскага (польск.: Plac marsz. Józefa Piłsudskiego) — парадная плошча ў цэнтры Варшавы, Польшча. Плошча названа ў гонар маршала Юзафа Пілсудскага, які адыграў важную ролю ў аднаўленні польскай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. У ансамбль плошчы ўваходзіць магіла Невядомага салдата, помнік Маршалу Пілсудскаму і разваліны Саксонскага палаца.
Плошча паслядоўна насіла назвы Саксонская плошча (па імі палаца саксонскіх курфюрстаў, які знаходзіўся тут і быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны), плошча Пілсудскага (у гонар маршала Юзафа Пілсудскага), плошча Адольфа Гітлера ў перыяд акупацыі Варшавы фашысцкай Германіяй, плошча Перамогі (польск.: Plac Zwycięstwa) у гонар перамогі ў Другой сусветнай вайне Польшчы і саюзнікаў. Цяпер ізноў называецца Плошча маршала Юзафа Пілсудскага.
Плошча была месцам шматлікіх гістарычных падзей. Яшчэ ў XIX стагоддзі плошча стала месцам правядзення ваенных парадаў. Тут жа ўрачыста віталі важных афіцыйных гасцей Варшавы і Польшчы.
На гэтай плошчы (якая тады звалася плошчай Перамогі) у 1979 годзе падчас свайго першага візіту ў Польшчу пасля абрання ў 1978 годзе на папскі прастол Ян Павел II правёў урачыстую імшу перад шматлікімі тысячамі сваіх суайчыннікаў. Тут жа ў красавіку 2005 года, палякі смуткавалі пасля яго смерці.
З 1890-х і па 1920-я гады на плошчы знаходзіўся праваслаўны Аляксандра-Неўскі сабор. Ён быў знесены ў 1920-я гады пасля здабыцця Польшчай незалежнасці.
У наш час плошча стала таксама месцам размяшчэння раскошных крам, такіх, як італьянская Валянціна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.