У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Бораш.
Пе́тэр Бо́раш (венг.: Boross Péter, нар. 27 жніўня 1928(1928-08-27)[1], Надзьбаям[d], медзье Шомадзь[d]) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1993-94.
Хуткія факты Петэр Бораш, прэм’ер-міністр Венгрыі ...
Закрыць
Скончыў юрыдычны факультэт Будапештскага ўніверсітэта; удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку антыкамуністаў. У канцы 80-х пачаў удзельнічаць у апазіцыйнай партыі Венгерскі дэмакратычны форум. Ва ўрадзе Ёжэфа Антала быў міністрам унутраных спраў. Пасля смерці Антала стаў новым прэм’ер-міністрам. На парламенцкіх выбарах 1994 года ВДФ выступіў няўдала, і Бораш сышоў у адстаўку 15 ліпеня 1994 года. Пазней Бораш стаў дарадцам Віктара Орбана. У 2009 годзе Бораш адышоў ад кіраўніцтва партыяй з-за серыі канфліктаў, а ў 2010 годзе выйшаў з партыі. На сённяшні момант займаецца распрацоўкай новай канстытуцыі па даручэнню прэм’ер-міністра Віктара Орбана.