чэшскі палітык, палітолаг і выкладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Петр Фіяла (чэшск.: Petr Fiala; нар. 1 верасня 1964, Брно[12]) — чэшскі палітолаг і палітычны дзеяч, лідар Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 года. Прэм’ер-міністр Чэхіі з 28 лістапада 2021 года[13].
Петр Фіяла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Petr Fiala[1] | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Мілаш Земан | ||||||
Папярэднік | Андрай Бабіш | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петр Нечас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1964[2][3][…] (60 гадоў)
|
||||||
Бацька | Igor Fiala[d] | ||||||
Жонка | Jana Fialová[d][6] | ||||||
Дзеці | Klára Chládková[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[7] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | прафесар[3] (2002), doctor of philosophy[d], доктар філасофіі[3] (1996), магістр права[d][11] (2008) і дацэнт[3] (1996) | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | pfiala.cz (чэшск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1988 годзе скончыў вывучэнне чэшскай філалогіі і гісторыі мастацтваў ва Універсітэце імя Яна Евангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў універсітэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філасофіі[12]. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музеі ў Кромержыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазіцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасля палітычных змен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а затым вярнуўся да навуковай дзейнасці[14]. З 1990 года быў прафесійна звязаны з родным універсітэтам, узначальваў кафедру паліталогіі і факультэт грамадскіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафесара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўніверсітэта, затым да 2012 года — прарэктарам[12]. Два гады ён узначальваў канферэнцыю чэшскіх рэктараў[14].
У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаннях адукацыі. У маі 2012 года ўвайшоў у склад урада Петра Нечаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усім Саветам міністраў у ліпені 2013 года. У тым жа годзе Фіяла далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парламенцкіх выбарах быў абраны членам Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 года яго абралі старшынёй ГДП[12]. На выбарах 2017 і 2021 гадоў паспяхова балатаваўся на паўторных выбарах у парламент[15][16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.