![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Petropavl-sculpture.jpg/640px-Petropavl-sculpture.jpg&w=640&q=50)
Петрапаўлаўск
горад у Казахстане, цэнтр Паўночна-Казахстанскай вобласці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не варта блытаць з Петрапаўлаўскам-Камчацкім.
Петрапаўлаўск (каз.: Петропавлⓘ) — горад на поўначы Казахстана, адміністрацыйны цэнтр Паўночна-Казахстанскай вобласці.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Самы паўночны горад краіны. Знаходзіцца на тэрыторыі Заходняй Сібіры недалёка ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй, а менавіта за 40 км на поўдзень, за 428 км на поўнач ад сталіцы Астаны, за 278 км на захад ад Омска і за 273 км на паўднёвы ўсход ад Кургана. Колькасць насельніцтва Петрапаўлаўска на 1 студзеня 2015 года — 210,4 тысячы чалавек[1] (паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2012 года — 205 тысяч чалавек). Горад займае плошчу 221,6 км²[2].