![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/CirrostratusUndulatusField.jpg/640px-CirrostratusUndulatusField.jpg&w=640&q=50)
Перыста-слаістыя воблакі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Перыста-слаістыя воблакі (Cirrostratus, Cs) — бялявае паўпразрыстае покрыва, звычайна валакністае, у верхняй трапасферы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/CirrostratusUndulatusField.jpg/640px-CirrostratusUndulatusField.jpg)
Утвараюцца з дробных ледзяных крышталёў, што звязана з узыходным рухам паветра. Характэрны для воблачных сістэм цёплых франтоў або франтоў аклюзіі, зрэдку ўзнікаюць у выніку трансфармацыі іншых тыпаў воблакаў. Фізічныя ўмовы ўтварэння перыста-слаістых воблакаў падобны да ўмоў паходжання перыстых воблакаў, але перыста-слаістыя воблакі часцей звязаны з цёплым фронтам, чым з халодным.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Halo_in_cirrostratus_1.jpg/640px-Halo_in_cirrostratus_1.jpg)
Ападкаў не даюць. Часта вакол іх назіраецца гало.
Перыста-слаістыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды:[1]
- Валакністыя (Cirrostratus fibratus, Cs fib.) — заслона трохі валакністай сгруктуры.
- Туманападобныя (Cirrostratus nebulosus, Cs neb.) — аднародная белая ці блакітнаватая заслона.