Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё

Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё — агульнанацыянальны радыёканал, які ўваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Дэвіз канала — «Будзем разам!».

Хуткія факты Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё, Краіна ...
Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё
Thumb
Краіна БССР (да 26 снежня 1991)
Беларусь26 снежня 1991)
Слоган «Беларускае радыё — радыё для ўсіх і кожнага»[1]
Частата 106.2 FM, 71.33 УКХ (у Мінску)
Уладальнік НДТРК РБ
Кіраўнікі Максім Угляніца — галоўны дырэктар
Сайт radio1.by
Закрыць

Гісторыя

Адкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі ўрачыста адбылося 15 лістапада 1925 года ў Мінску, гэтым жа днём у 18:30 у эфіры ўпершыню прагучалі словы: «Гаворыць Мінск!..».

Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла мільёнам беларусаў атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Шырока выкарыстоўваліся магчымасці радыё і як сродку асветы. У эфіры гучалі музычная і літаратурная класіка, творы тагачасных аўтараў. Але першая радыёстанцыя магла трансліраваць свае перадачы ў радыусе 300 вёрстаў і ўсяго 30 хвілін на суткі. Не наладжана была яшчэ і серыйная вытворчасць радыёпрыёмнікаў.

З мая 1962 года вядзецца рэгулярнае вяшчанне на краіны далёкага замежжа. Праграмы радыёстанцыі «Беларусь» выходзяць у эфір на пяці мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай. Радыёстанцыя «Беларусь» вяшчае ў рэжыме рэальнага часу ў Сеціве на англійскай мове.

Цяпер Беларускае радыё ўключае ў сябе два агульнанацыянальныя каналы і тры радыёстанцыі. Адным з галоўных прыярытэтаў вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з’яўляецца папулярызацыя беларускай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння выконвае канал «Культура».

12 ліпеня 2003 года адкрылася радыёстанцыя «Радыус-FM». Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя «Сталіца», якая асвятляе жыццё сталічнага рэгіёну.

У аснове вяшчальнай палітыкі Першага Нацыянальнага каналу Беларускага радыё — масавасць і даступнасць, інфармацыйная насычанасць, аператыўнасць і актуальнасць. Канал працуе ў кругласутачным рэжыме. Вяшчанне ва ўсіх дыяпазонах забяспечвае максімальны ахоп слухацкай аўдыторыі — гэта практычна ўсе ўзроставыя і сацыяльныя групы. З улікам прыхільнасцяў слухачоў фарміруецца канцэпцыя вяшчання, мастацкая і музычная палітыка канала. Рэгулярныя сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што праграмы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё слухаюць мільёны людзей. Канал мае самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ Беларусі[крыніца?]. Па выніках 2007 года Першы нацыянальны канал адзначаны дыпломам пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Брэнд года» ў спажывецкай намінацыі.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё выходзіць на частотах: 4,21 м (71,33 МГц); у FM-дыяпазоне: Мінск — 106,2 МГц, Брэст — 100,0 МГц, Віцебск — 100,5 МГц, Гомель — 105,1 МГц, Гродна — 103,0 МГц, Магілёў — 105,9 МГц; а таксама на хвалях, што трансліруюцца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей. Перадачы ў дыяпазоне доўгіх і кароткіх хваль былі спынены з 1 красавіка 2016[2]. Магчымасці перадаючых устройстваў забяспечваюць устойлівы прыём праграм не толькі па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але і ў прыгранічных раёнах Польшчы, Літвы і Латвіі.

З 15 чэрвеня 1998 года Беларускае радыё пачало рэтрансліраваць перадачы на рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Перадачы ў Расіі можна пачуць штодня з 06:00 да 08:00 на хвалях 256,4 і 25,08 м (1170 і 11960 кГц), з 12:00 да 14:00 на хвалях 256,4 і 25,1 м (1170 і 11960 кГц), з 18:00 да 20:00 на хвалях 256,4 м (1170 кГц), 42,2 м (7105 кГц). Перадачы на Украіне гучаць штодня (06:00 — 01:00) на хвалі 49,3 м (6080 кГц).

Кіраўніцтва

Галоўны дырэктар — Максім Аляксандравіч Угляніца.

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.