Першая чырвоная пагроза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвоная пагроза або першая чырвоная пагроза (англ.: Red Scare) — гэта хваля рэпрэсій супраць анархістаў і радыкальных сацыялістаў у 1919 г. ў ЗША, якія суправаджаліся грамадзянскімі і расавымі хваляваннямі. У некаторых даследаваннях тэрмін «Чырвоная пагроза» звычайна ахоплівае толькі падзеі 1919 г., а ў іншых ёсць тэндэцыя дзяліць гэты перыяд на дзве ўмоўныя хвалі. Хваляванні і рэпрэсіі 1919 г. адносяць да «Першай чырвонай пагрозы», а барацьбу з падазронымі ў сімпатыях да камунізму ў 1940-50-х гг. называюць «Другой чырвонай пагрозай».
Традыцыйна пачатак Чырвонай пагрозы звязваюць з серыяй тэрактаў, якія ажыццявілі анархісты ЗША 29 красавіка 1919 г. Але ўжо да гэтага на федэральным узроўні і ў асобных штатах ЗША былі прыняты законы супраць анархістаў і сацыялістаў, у тым ліку і накіраваныя на абмежаванне колькасці прыхільнікаў «чырвоных» поглядаў у Злучаныя Штаты.
Таксама да гэтага перыяду адносяцца рэйды паліцыі і ФБР летам і ўвосень 1919 г. па пошуку тэрарыстаў і іх пасобнікаў і высылцы падазроных асоб з Амерыкі ў Еўропу, у прыватнасці ў Савецкую Расію. Гэты ж год стаў годам расавых сутыкненняў і нападаў кансерватыўных белых амерыканцаў на чорных, удзельнікаў прафсаюзаў і сацыялістаў. Падчас Чырвонай пагрозы адбылася і буйная забастоўка паліцэйскіх Бостана.
Чырвоная пагроза скончылася ў 1920 г., калі прагнозы кіраўніцтва паліцыі і ФБР аб новых тэрактах і хваляваннях не спраўдзіліся і былі раскрытыкаваны ў прэсе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/3/34/Step_by_step_greene.jpg)
November 1, 1919