Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (22-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2012-га года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 22-і чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 23 красавіка — 17 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 15 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 15 |
Прызавыя месцы | |
![]() |
Дняпро (Магілёў) (1-ы раз) |
![]() |
Гарадзея |
![]() |
Віцебск |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 210 |
Забіта галоў | 579 (2.76 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Юрый Мархель (СКВІЧ) (29 мячоў) |
← 2011 2013 → |
У турніры павінны былі прымаць удзел 16 каманд, але перад пачаткам каманда «Клечаск» адмовілася ад удзелу, у выніку колькасць удзельнікаў была скарочана да 15. Каманды змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2012.
Пасля ўпартай барацьбы за два туры да фінішу перамогу ў турніры забяспечыў клуб «Дняпро» з Магілёва, які, такім чынам, гарантаваў сабе вяртанне ў мацнейшы дывізіён.
Другое месца заняла «Гарадзея», якая атрымала права гуляць у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Саступіўшы па суме дзвюх сустрэч (1:0, 0:4), «Гарадзея» засталася ў Першай лізе.