Персідскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Персідскі заліў (перс.: خليج فارس khalīj-e-Fārs; па-арабску الخليج الفارسیal-khalīj al-farsi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, з'яўляецца працягам Аманскага заліву, раздзяляе Іран і Аравійскі паўвостраў.
Заліў быў полем баявых дзеянняў ў вайне паміж Іранам і Іракам (1980—1988 гг). У 1991 годзе Персідскі заліў зноў стаў арэнай «вайны ў Заліве», падчас якой Ірак акупаваў Кувейт, але потым праз умяшанне амерыканскіх войск быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.
Навакольнае асяроддзе Персідскага заліву раней было прадстаўлена вялікай колькасцю рыбы, каралавымі рыфамі, падводнай расліннасцю, але ўсё гэтае багацце было знішчанае ў выніку распачатай здабычы нафты на берагах затокі і нядаўнімі войнамі, адным са спосабаў вядзення якіх былі знішчэнні нафтаправодаў і нафтапераапрацоўчых заводаў.